СТАРЫ́Я ГА́БЫ,

вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на У ад г. Мядзел, 140 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Крывічы. 435 ж., 176 двароў (2001). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Мікалаеўская царква (1905).

т. 15, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)